іж

У свеце шмат пытанняў, якія заўсёды застаюцца актуальнымi, аднак адказ на іх заўсёды розны…Адно з такіх пытанняў -“што хвалюе моладзь?”

Вядома ,многія скажуць адразу, што моладзь хвалюе будучае і неадменна «светлае». Але мала, хто ведае, што ступень «светнасці» залежыць ад зарада батарэек. Нехта зараджаў іх яшчэ са школьнай лавы :падкормліваючы птушачак і бяздомных кацянят, дапамагаючы маме ў працы па хаце.І ўвесь гэты час зарад намнажаўся, яго рабілася больш, і, здаецца — крый Божа, перагарыць лямпачка, інакш усё дарэмна.

А камусьці і справы да гэтага не было. Бо, можна, беражліва папаўняць запас энергіі бацькоўскімі «акумулятарамі»- ні да чаго не імкнуцца і хай усё ідзе сваім парадкам і наагул, пляваць на гэтыя крыніцы святла, таму, што мага і не «загарэцца» зусім.

Моладзь хвалюе сучаснасць-мовяць іншыя — яго яны робяць мінулым, без якога няма будучыні.

А цi хвалюе моладзь, напрыклад, малазабяспечанасць насельніцтва, дэмаграфія краіны, сітуацыя на фондавых рынках, навіны і класіка літаратуры, жывапісу, навуковыя распрацоўкі ў медыцыне і іншых напрамках?.. Спіс слоў, ад якіх «вушы згортваюцца ў трубачку» мага працягваць вельмі-вельмі доўга. Канечна ж, хвалюе! Але не ўсіх і не кожнага, прытым далёка не кожнага…

А гэта ўсё наша сучаснасць і ад яе  залежыць і наша будучыня, будучыня нашых родных і блізкіх, нашых сяброў і ,бясспрэчна, нашай дзяржавы.

Рэчаіснасць , часцяком ,зусім не казка пад новы год, — нярэдка прымушае «падаць з нябёс на зямлю». Кагосьці часцей, кагосьці радзей, нехта толькі і робіць, што ляціць-ляціць, не можа нават прызямліцца. Але ў кожнай сітуацыі робiцца значна лягчэй, калі побач ёсць сябры, любая справа, адчуванне, што ты робiш карысць. Важна помніць, што разам мы– сіла, мы –сям’я БРСМ Інстытута журналістыкі БДУ. Згадзіцеся, навагодняя гірлянда значна прыгажэй і чароўней ,калі ўсе-ўсе агеньчыкі гараць разам ,ярка-ярка і дораць наваколлем самыя лепшыя эмоцыі ,запальваючы ў iм новыя лямпачкі.

Бо, колькі нас усіх, столькі і лямпачак: якія свецяць, мігатлівых, тых, якія вось-вось падораць нам святло, перагарэлых, якія пыляцца, і бязглузда  забытых самім сабою.

І толькі ад нас саміх залежыць якой лямпачкай, якім агеньчыкам мы будзем. Можна, атрымаць свой білет БРСМ і пакласці на самую далёкую паліцу, ці скарыстаць яго як падшклянак і сядзець на месцы , нікуды не рухаючыся.

Але гэтак жа мага цікавіцца гісторыяй і культурай сваёй Радзімы, дапамагаць людзям, сваёй дзяржаве, заводзіць карысныя знаёмствы і новых сяброў, і вядома папаўняць свой спіс успамінаў момантамі, якія некалі будуць грэць з нутры, як кубак гарбаты ў люты мароз, усплываючы зноў у памяці. А доўжачы гэтага досыць, проста, працягваць і далей, колькі вы будзеце жадаць, быць не проста перагарэлым агеньчыкам, а быць яркай, усё яшчэ зіхатлівай лямпачкай у ёлачнай гірляндзе нашай сучаснасці і будучыні — быць часткай, што радуе вока, зараджае цяплом і дабрынёй гірлянды БРСМ Інстытута журналістыкі БДУ.

І толькі ўявіце, што будзе, калі ўсе нашы ліхтарыкі запаляцца, колькі будзе святла. А хіба гэта не «светлая» будучыня? І хіба гэта не тое, што так хвалюе моладзь?

Секратар: +375 44 713 92 61, Вікторыя

Наш валанцерскі рух: https://vk.com/volunter_ij_bsu

Сям’я БРСМ Інстытута журналістыкі: https://vk.com/brsmjurn

Чакаем вас!

БРСМ ИЖ БГУ

  • img
  • img
  • img
  • img
  • img
  • img
  • img
  • img